Анархіста Рамана Халілава арыштавалі на 10 сутак

Савецкі райсуд Мінску разгледзеў справу супраць сябра анархісцкага руху Рамана Халілава за «захоўванне матэрыялаў экстрэмісцкага зместу». Халілава арыштавалі на 10 сутак.



viazien.jpg

Раман Халілаў ужо адседзеў 10 сутак па абвінавачанні ў супраціве міліцыянтам. Пасля выхаду на волю 28 жніўня да яго ў інтэрнат прыйшлі двое супрацоўнікаў у цывільным і наладзілі ператрус. Яны канфіскавалі ў актывіста лістоўкі «Як весці страйк», а таксама літаратуру.
«Нібыта ў лістоўках пра страйк утрымліваюцца экстрэмісцкія звесткі. У выніку яму далі 10 сутак. Гэта была інфармацыя пра рабочы рух і пра тое, як арганізоўваць італьянскі страйк. Я не думаю, што гэта звязана з нейкімі палітычнымі партыямі. Мы з ім сустракаліся ў нядзелю. Я падазраю, што было ўстаноўлена вонкавае назіранне. Гэта проста была спроба пашукаць у маім атачэнні некага небяспечнага. Ён студэнт 5-га курсу БДУІР, яго ўжо выключылі з інтэрнату, і невядома, што будзе з унівэрсітэтам», — распавёў карэспандэнту Свабоды паплечнік Рамана Халілава, былы палітвязень Аляксандар Францкевіч.
svaboda.org