Каардынатару «Еўрапейскай Беларусі» пагражаюць расправай у турме
Максім Вінярскі паведаміў пра пагрозы ў сваёй адрас.
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», які быў затрыманы ў пятніцу і цяпер знаходзіцца ў турме на Акрэсціна ў Мінску ў чаканні суда, перадаў пра гэта з
дапамогай аднаго з сукамернікаў. Мужчына, які сядзеў разам з ім, выйшаў на свабоду сёння раніцай і звязаўся па тэлефоне са сваякамі Максіма Вінярскага. Пра гэта паведаміла актывістка грамадзянскай
кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Юлія Сцяпанава.
«Яму вельмі сур'ёзна пагражаюць на Акрэсціна. Сказалі, што пасля суда расправяцца з ім. Прамым тэкстам», — перадала яна словы сукамерніка.
Нагадаем, падчас свайго апошняга арышту, які актывіст адбываў у турме на вуліцы Акрэсціна напярэдадні правядзення чэмпіянату свету па хакеі, ён трымаў сухую галадоўку. Некалькі дзён таму Максіма
Вінярскага выклікалі ў РАУС, дзе прапанавалі падпісаць паперу аб папярэджанні аб недапушчальнасці экстрэмісцкай дзейнасці, што ён адмовіўся зрабіць.
charter97.org