Андрэя Гайдукова аштрафавалі за пікет на 8,1 мільёна рублёў
У Наваполацку 30 лістапада адбыўся суд над актывістам аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Андрэем Гайдуковым за пікет памяці зніклых палітыкаў 16 лістапада.
![1448947033_img_20151130_145507.jpg 1448947033_img_20151130_145507.jpg](/img/v1/news/full/1448947033_img_20151130_145507.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з сайта bchd.info
Справу разглядала суддзя Алёна Верташонак. Сведкамі былі прадстаўнік наваполацкага гарвыканкаму Уладзімір Беляеў і міліцыянт Аляксандр Барэткін.
Суд пастанавіў прызнаць Андрэя Гайдукова вінаватым на падставе ч. 3 арт. 23.34 КаАП і падвергнуць яго штрафу ў памеры 45 базавых велічынь (8,1 млн рублёў).
Мясцовыя дэмакратычныя актывісты прыйшлі падтрымаць Андрэя. Актывіст аргкамітэту БХД Яўген Шымчонак прыйшоў з плакатам: "Андрэй Гайдукоў нічога не парушаў. За што яго
судзіць?"
Сам Гайдукоў збіраецца абскардзіць рашэнне, сваю віну не прызнае. "Усё было у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, я нічога ня парушыў. Суд быў прадузятым,
прызнанне вінаватым ды такі вялікі штраф нічым не матываваныя", — адзначыў Андрэй.