Антон Матолька: На месцы Пальчыса мог быць я

«Ведаеце, большага патрыёта я напэўна не сустракаў. Ён выдатна ведае гісторыю (выйграў нават рэспубліканскую алімпіяду па сусветнай гісторыі). Любіў сваю краіну. Уздымаў тэмы, якія былі нязручныя ўсім — і ўлады, і апазіцыі. Ооо, як ён любіў «прайсціся» па нашых грантасосах і апазіцыі так, што Саўбелка магла стаяць у куточку і смактаць лапу. Даставалася ўсім», — піша пра Эдуарда Пальчіса на сваёй старонцы ў Facebook вядомы беларускі блогер Антон Матолька.

13428037_10154212634986308_1338497864495012753_n.jpg


«А памятаеце гісторыю пра казакоў у Беларусі? Так Сільвер адзін з першых (калі не першы), хто пачаў падымаць пытанне з гэтымі клоўнамі — http://1863x.com/kazaki-get-out/
Пра нацыста Мільчакова памятаеце? Ну гэта той, да якога вазілі дзяцей нашы папы на ваенныя зборы ўсякія — адна з апошніх яго публікацый да затрымання — http://1863x.com/bpc-zashkvar/. Чым скончылася памятаеце? Разгромнай калонкай у той самай саўбелцы — http://www.sb.by/b.../883997-yuri-tsarik/vopros-seryeznyy.html
Але, гаворка зусім не пра гэта.Першае:Затрыманне ў траўні 2015 года: http://1863x.com/remember-rember/
Гаворка пра тое, што, па сутнасці блогеру, за выказванне сваіх думак у Беларусі інкрымінуюць 2 артыкула Крымінальнага кодэксу:
ч. 1 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні) —караюцца штрафам, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, ці абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.ч. 2 арт. 343 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў) —караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
Першы артыкул зразумелы,  хоць бы абстрактна, хоць бы ледзь-ледзь (дзіўна, што мяне тады не пасадзілі да гэтага часу, я тады наогул знатны русафоб павінен быць, на думку следчага камітэта / МУС / КДБ), усё роўна выклікае шмат пытанняў. У артыкуле «забіць рускі свет» ён не кажа рабіць пагромы ці вешаць па нацыянальнай прыкмеце, ён па-простаму, па-руску (прабачце за каламбур) з рэзкімі выразамі паказвае тую ж небяспеку, якую Лукашэнка таксама бачыць і публічна называе, але іншымі словамі і ўжо для ўсёй краіны. І артыкул гэты, ну дзе ён ўжываўся? Ды нідзе і ніколі. Чаму не садзяць аўтараў «мачыць піндосаў», «урыць хахлоў», «вешаць жыдоў»?.
А вось з распаўсюджваннем парнаграфіі —гэта поўная бязглуздзіца. Я вам абяцаю, я сам пакажу тую карцінку, якую размясціў Сільвер на сайце. Прыйдзецца яе, вядома, крыху замазаць, каб і мне гэты ж артыкул ня прыпісалі. Але, калі вы яе ўбачыце, убачыце ў якім кантэксце яна была выкарыстаная —зразумееце, наколькі вар'яцкі гэты артыкул, паводле якога хочуць асудзіць майго сябра.

Сцісла — ён зрабіў скрыншот з адной расейскай групы вконтакте і проста паказаў «глядзіце, што вытвараюць».

 Паўтару — сама карцінка смешная, а ўзровень яе «порна-магутнасці» роўны старонцы ў школьным падручніку біялогіі. І вось, што я думаю — артыкул гэты нашы органы лепяць, калі разумеюць, што першы артыкул не вельмі добры, ну калі баяцца — а раптам нейкі суддзя падумае «не, невінаваты», а тут жалезны артыкул парнаграфія. Успомніце смс-тэрарыста ў метро — ён не публікаваў публічна нейкія пагрозы выбуху, нікому пра іх не казаў, што так атрымалася — выпадковасць па Кафке. Але вось усе органы ўзяліся —тэрарызм жа, а потым, калі ўся аўдыторыя зразумела абсурднасць абвінавачванняў, адразу ж з'явіўся артыкул пра парнаграфію — такі козыр. І гучыць брудна, і фармальна злачынства ёсць, і рэпутацыя чалавека псуецца. Так што паважаныя органы, вы альбо ўзбуджаеце ў дзень пару тысяч крымінальных спраў толькі па рэкламе, якая вылятае, пакуль я серыялы бясплатна гляджу, альбо перастаньце карыстацца такім подлым прыёмам. Артыкул гэты ўжо даўно не адлюстроўвае таго, што было задумана ў яго сутнасці.
Другое:Дарагая наша апазіцыя. Ідзіце нахрэн. Хопіць ладзіць свае мітынгі / пікеты ў падтрымку Эдуарда Пальчыса. Ужо паверце, бачыў бы ён гэтае блазнаванне — яго б блевануло ад вашых дзеянняў. Разумею, гранты трэба адпрацоўваць, а тут яшчэ і цудоўная нагода атрымаць новыя — але няма. Ідзіце ў дупу са сваімі камітэтамі і іншым.Спадзяюся, што так коратка —зразумела.
Трэцяе:

Jhon Silver: «Я ніколі сябе не піарыў, ніколі не хацеў быць палітычным зняволеным і не жадаю ім быць. Я ўсяго толькі выкладаю свае погляды і перакананні, звязаныя з небяспекай, якая пагражае з боку Расеі, і звязаныя з замахам на цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь».


Ён сябе да апазіцыі ніколі не прылічаў, палітыкай не займаўся. Ён быў проста патрыёт, які ні ад каго не залежыў, і нікому нічога не быў павінен, а гэта ў нашай краіне злачынства.
Таму, давайце вось гэтыя ўсе крычалкі пра палітвязня вы засунеце сабе далей, для сваіх наступных праектаў. Ок? Дзякуй.
Чацвёртае:Сільвер прасіў перадаць, што ў яго ўсё ок, яго не катуюць, перадачы прымаюць: «сказаў, што нармальнае стаўленне супрацоўнікаў следчага ізалятара, нармальныя ўмовы. Ніякіх прэтэнзій у яго няма.

Ён прасіў сказаць вялікі дзякуй усім людзям, якія падтрымліваюць яго, і журналістам асабліва за тое, што ёсць падтрымка.


Пятае:Калі суд — невядома. Адны кажуць — пасля выбараў у верасні. Іншыя — што наадварот вельмі хутка.Але пакуль ён у СІЗА ў Жодзіна — яму можна адправіць ліст:222160, Мінская вобласць, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22 А, турма №8. Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу
І шостае:Я вельмі спадзяюся, што і следчыя, і пракуроры з суддзямі ўважліва паставяцца да справы, зразумеюць усю недарэчнасць сітуацыі, і Эдуард Пальчыс, вядомы як Jhon Silver, па рашэнні суда будзе вызвалены з-пад варты ў дзень вынясення прысуду, бо і ў яго і ўладаў інтарэсы сыходзяцца ў адным —яны за гэтую краіну (прынамсі, у Эдзе я ўпэўнены на 100%).
Замест P.S.Прабачце, але пра справу Сільвер я буду пісаць, і не раз. На яго месцы абсалютна спакойна мог бы быць я. Ды і не здзіўлюся, калі калі-небудзь буду...»