Апытанне ў Берасці: Лукашэнка надакучыў усім
Як, на Вашу думку, апошнім часам мяняецца папулярнасць Лукашэнкі ў грамадcтве: павялічваецца ці змяншаецца? Чаму? Адказваюць берасцейцы.
— Наўрад ці яна павялічваецца, таму што
Лукашэнка ўжо ўсім надакучыў. Кожны год больш абяцае, чым робіць. Надта нічога не мяняецца, цэны толькі што растуць. Заробкі абяцаюць, дзіцячыя абяцаюць, цэны растуць у два разы хутчэй, чым заробкі і
дзіцячыя.
— Ды тое, што не павялічваецца, гэта
дакладна. Таму што столькі гадоў ва ўладзе, вядома, ён ужо надакучыў, як яна можа расці папулярнасць? Нават многія знаёмыя, нават пенсіянеры кажуць, што надакучыў. Многія, хацелі б, каб новы быў, але
ўжо і не вераць, што будзе. Не галасавала і галасаваць за яго не збіраюся.
— Паніжаецца, мне здаецца, працэнт яго
папулярнасці. Людзі, напэўна, яму ўжо не так вераць, як раней. Раней, калі пенсіі часцей пенсіянерам ўздымаў, то пенсіянеры ў асноўным за яго і галасавалі. А цяпер пенсіі толькі два разы на гэтым
годзе падняў. А ў асноўным, заробкі ў людзей нізкія, працы моладзі не хапае. Я думаю, што на выбарах, калі нічога не зменіцца, то могуць яго і не абраць прэзідэнтам.
— Рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі адназначна
падае. Ну, мне здаецца, што ён падае ўжо толькі праз тое, што гэта будзе дваццацігоддзе яго ўлады. Таму само сабой будзе падаць, гэта абумоўлена гістарычна.
— Стаўленне да Лукашэнкі, вядома,
пагоршылася ў людзей. Ужо шмат нават прыхільнікаў ставяцца да яго вельмі дрэнна. Але людзі не ведаюць, як яго замяніць.
— Зразумела, надакучыў ён усім даўно ўжо.
Ну, ведаю, што пакуль ніякіх зменаў не прадугледжваецца, таму хто быў за яго, дык так яго і падтрымлівае...
— Я нават цікавіўся ў тых, хто былі такімі
заўзятымі абаронцамі, то другі раз не хочуць і адказваць на пытанне. Ужо кажуць што за яго галасаваць не будуць ніколі. Законны тэрмін знаходжання на пасадзе прэзідэнта ў Лукашэнкі скончыўся ў 1999
годзе. І вось ужо чатырнаццаты год я гэтага чалавека ніколі не называю прэзідэнтам.
svaboda.org