Як Лукашэнка паддобрываўся перад Пуціным

У Сочы Лукашэнка прыехаў разам з малодшым сынам Колем. Кадры сустрэчы двух кіраўнікоў перад хакейным матчам паказаў тэлеканал Russia Today.



pu_i_lu.jpg

Cпачатку прэзідэнт Расіі паціснуў руку малалетняму Колю Лукашэнку, затым яго бацьку, які таксама цягнуў руку.
Затым ужо апранутыя ў хакейную амуніцыю ўдзельнікі таварыскага матчу, уключаючы самога Лукашэнку, вымушаныя былі чакаць прэзідэнта Расіі на лаўцы запасных.
Пуцін выйшаў з распранальні апошнім і стаў поціскам рукі вітаць іншых гульцоў. Аляксандр Лукашэнка яшчэ да набліжэння да яго прэзідэнта РФ гучна заявіў: «Палкоўнік Пуцін прыбыў!». А праз секунду, нешта абдумаўшы, дадаў: «Як генерал!».


charter97.org