Аршанскія правацэнтрысты падалі заяўкі на пікеты супраць фальсіфікацый
17 кастрычніка аршанскія актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі падалі заяўкі на пікеты 4 і 5 лістапада на тэму «Не фальсіфікацыі выбараў».
![1476710936_556b9f0c_696d_41a5_96aa_300bd8f8c5d6_w987_r1_s.jpg 1476710936_556b9f0c_696d_41a5_96aa_300bd8f8c5d6_w987_r1_s.jpg](/img/v1/userfiles/images/1476710936_556b9f0c_696d_41a5_96aa_300bd8f8c5d6_w987_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта паведаміў каардынатар БХД у Воршы Яўген Анішчанка.
Таксама аналагічныя заяўкі падалі актывісты Руху “За Свабоду” і Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Адпаведнае рашэнне прынятае на пасяджэнні аршанскай правацэнтрысцкай кааліцыі.
bchd.info