Павел Севярынец аштрафаваны на 50 базавых велічынь

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 18 кастрычніка аштрафаваў сустаршыню Аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Паўла Севярынца на 50 базавых велічыняў (1 тыс. 50 рублёў) за ўдзел у акцыі "За новыя выбары", якая адбылася ў Мінску 12 верасня, паведаміў БелаПАН палітык.

luka_usix_dastau.jpg


Суд прызнаў Севярынца вінаватым у парушэнні арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). "Мяне абвінавацілі ў тым, што я стаяў на фоне расцяжкі "Лукашэнка сыходзь", крычаў "Жыве Беларусь!" і публічна выказваў сваё меркаванне адносна выбараў у Палату прадстаўнікоў", — сказаў ён.
17 кастрычніка за ўдзел у гэтай жа акцыі суд Ленінскага раёна Мінска аштрафаваў на 40 базавых велічыняў (840 рублёў) яшчэ аднаго сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага.
Акцыя "За новыя выбары" адбылася на наступны дзень пасля парламенцкіх выбараў па ініцыятыве былога палітвязня Мікалая Статкевіча. Сабраўшыся на Кастрычніцкай плошчы, каля 300 чалавек прайшлі калонай да Дома ўрада.