Аўтар "Анёла смерці" разам з жыхарамі вырашыць, як яго перамаляваць
Мінскі гарадскі мастацка-эксперты савет па просьбах праціўнікаў графіці з вуліцы Варанянскага ў Мінску абмеркаваў мурал "Чалавек без твару" зоркі грэчаскага вулічнага мастацтва Ino.
euroradio.by
І рэкамендаваў яго знішчыць ці перарабіць. Прынамсі, ліст з подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Карпенкі атрымаў адзін з "мітынгуючых":
Праўда, кіраўнік праекта Urban Myths, у межах якога быў намаляваны мурал, вядомы ў народзе як "Анёл смерці", Алег Ларычаў, не бачыць у рэкамендацыі нагоды для панікі:
"У новым сезоне прыедзе Ino. І на публічнай сустрэчы людзі з аўтарам змогуць абмеркаваць, ці варта там штосьці дапрацоўваць, а калі дапрацоўваць, то што. Тым больш, што перарабіць ці замаляваць працу — гэта менавіта рэкамендацыя".
Насценны жывапіс на жылым доме на вуліцы Варанянскага з'явіўся ў кастрычніку 2015-га года. Мурал увайшоў у топ-10 лепшых графіці свету. Але, нягледзячы на яго мастацкую вартасць і незвычайнасць, ён прыйшоўся па душы далёка не ўсім жыхарам дома насупраць. Яны пачалі завальваць гарадскія ўлады зваротамі і петыцыямі з патрабаваннем прыбраць "Анёла смерці".
Падчас апытання мінакоў на вуліцы Варанянскага Еўрарадыё ненавіснікаў грэчаскага стрыт-арта амаль не сустрэла. Наадварот, большасць мінчукоў адгукалася пра "Чалавека без твару" ў пазітыўным ключы.