Барысаўскі актывіст БСДП Ігар Леднік не выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту
Як паведамляюць аднапартыйцы Ігара Ледніка, на яго заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на Лукашэнку).

Таксама з'явілася інфармацыя, што яго хутка могуць перавесці
ў Жодзіна і суд над ім можа адбыцца праз два месяцы. Ледніку пагражае да 5 год
пазбаўлення волі.
Напярэдадні адміністрацыйнага арышту ў сацыял-дэмакрата
адбыўся вобшук. Была канфіскавана зарэгістраваная партыйная сімволіка, некалькі
асобнікаў аналітычнага часопіса БСДП «Пазіцыя», а таксама некалькі кніг.
Ігару Ледніку 60 год. Ёсць праблемы з сэрцам. Мае другую
групу інваліднасці.