Дызайнерку Vizor Games Галіну Семечку і яе мужа асудзілі за ўдзел у пратэстах
У Савецкім судзе Мінска асудзілі палітзняволеную дызайнерку ў Vizor Games Галіну Семечку і яе мужа Антона Александровіча. Іх абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 («Удзел у дзеннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і ч. 1. арт. 317-2 («Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання»).
Суддзя Аляксандр Волк асудзіў іх да трох гадоў «хатняй
хіміі» кожнага. Галіну вызвалілі ў залі суда, паведамляюць праваабаронцы.
34-гадовую 2D-мастачку з кампаніі Vizor Games Галіну Семечку затрымалі 14 снежня мінулага года. У той жа дзень затрымалі яе мужа —
37-гадовага Антона Александровіча, але пазней яго адпусцілі і выбралі меру
стрымання, не звязаную з пазбаўленнем волі.