Беларуса асудзілі да калоніі за абразу Лукашэнкі ў роліку двухгадовай даўнасці
Праваабаронцы паведамляюць, што яму прысудзілі 2 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У Рэчыцы быў абвешчаны прысуд 40-гадоваму Дзянісу Барсукову. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Станіслаў Іванюценка.
Барсукова асудзілі за абразу Лукашэнкі ў роліку двухгадовай даўніны на ягоным канале на Youtube.
Справа разглядалася падчас закрытага пасяджэння. Вядома, што Барсукоў прызнаў сваю віну і супрацоўнічаў са следствам. Са слоў Дзяніса, сілавікі абяцалі, што пакаранне не будзе звязана з пазбаўленнем волі.