Мінчука асудзілі за ўдзел у пратэстах да 1,5 года калоніі
У раскладзе не было гэтага суда, таму праваабаронцы даведаліся пра суд толькі цяпер.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска нядаўна асудзілі за ўдзел у некалькіх акцыях пратэсту па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса 38-гадовага Максіма Лебедзева. На судзе ён прызнаў віну часткова.
Суд прызначыў яму 1,5 года калоніі — пракурор запрашваў два гады зняволення. У раскладзе не было гэтага суда, таму праваабаронцы даведаліся пра суд толькі цяпер.
Пад вартай Максім знаходзіцца з 15 лютага. На волі яго чакаюць пажылыя бацькі і хворая бабуля, якім ён да затрымання дапамагаў.
Падтрымаць Максіма лістамі, грашовымі пераводамі і пасылкамі можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2, Лебедзеў Максім Анатольевіч.