Старонку палітзняволенай у сацсетцы прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
У СІЗА №3 Крысіціну паставілі на ўлік як «схільную да экстрэмізму», паведамляюць праваабаронцы.

Крысціна Чаранкова
Старонка мазырскай палітзняволенай Крысціны Чаранковай у Іnstagram прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Ініцыяваў працэс у судзе ГУБАЗіК.
«Нічога добрага не чакаю», — паведаміла Крысціна на волю.
Дзяўчыну затрымалі 22 сакавіка 2022 і прад’явілі абвінавачанне ў «распальванні варожасці ці варажнечы» (арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
Вядома, што ў Гомельскім СІЗА №3 Крысціну паставілі на ўлік як «схільную да экстрэмізму».