БХД падала заяўку на серыю пікетаў у абарону музея Багдановіча
19 снежня прадстаўнікі БХД падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне серыі пікетаў з 26 па 30 снежня у абарону музея Багдановіча.

У заяўкі адзначаецца, што мэта мерапрыемстваў – выказаць занепакоенасць лёсам музея Багдановіча і ўшанаваць памяць выбітнага паэта Беларусі.
Месца правядзення пікетаў: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, д. 7а, на ганку музэя.
Час правядзення пікетаў: 18.00 – 19.00.
Пад заяўкай падпісаліся прадстаўнікі БХД Дзяніс Садоўскі і Вольга Кавалькова.