Брэстаўчаніна, які зладзіў перфоманс каля аблвыканкаму, вызвалілі з міліцыі

Пратакол аб адміністрацыйны правапарушэнні суд вярнуў міліцыянтам на дапрацоўку. Нагадаем, 15 снежня грамадскі актывіст зрабіў зварот на прыступках Брэсцкага аблвыканкаму. 



prarok_1712.jpg

Там Чаркашын пакаяўся за грахі беларускіх уладаў перад сваім народам. Малады чалавек быў апрануты ў строй біблейскага прарока з чырвонай фарбай на звязаных руках, якая сімвалізавала кроў беларусаў.

Праз 10 хвілін пасля акцыі Чаркашына затрымала міліцыя, і яго адвезлі ў Ленінскі РУУС. Адтуль актывіста забралі санітары. Ноч ён правёў  ў псіхіятрычным стацыянары. Аднак на наступны дзень яго вярнулі ў міліцэйскі пастарунак, дзе склалі адміністрацыйны пратакол і пакінулі ў ІЧУ. Дарэчы, псіхіятрычны агляд медыкаў прызнаў яго цалкам здаровым.

У судзе Ленінскага раёна 17 снежня мусіў адбыцца разгляд справы Чаркашына. Каля 11-й гадзіны міліцыянты прывезлі яго ў суд, аднак адтуль зноў вярнулі ў РУУС.

Прыкладна ў 12.15 Чаркашына вызвалілі з райаддзелу — да "першага тэлефанавання". Як паведаміў у каментары Еўрарадыё сам актывіст, міліцыянты склалі адміністрацыйны пратакол з памылкай. Днямі яго чакае новае паседжанне суда.  

euroradio.fm