Беларусь апынулася на 56-м месцы па публікацыях у сферы нанатэхналогій
Усяго ў рэйтынг StatNano за чэрвень 2017 года, у рэйтынгу па ўзроўні развіцця навуковай базы нанатэхналогій была вывучана сітуацыя ў 101-й краіне.

Сярод дзяржаў былога СССР, больш за ўсё цікавіцца нанатэхналогіямі Расія, якая заняла 10-ю пазіцыю. Украіна апынулася на 35-м месцы, Казахстан і Азербайджан — на 66-м і 67-м адпаведна, а Арменія — на 79-м.
На першых месцах апынуліся такія краіны, як Кітай, ЗША, Індыя і Паўднёвая Карэя.
Адзначым, што ў рэйтынгу праіндэксаваных навуковых артыкулаў Беларусь з мая перамясцілася на 2 месцы ўверх. На сённяшні дзень рэйтынг ўлічвае 83 беларускіх нана-публікацый. Для параўнання, у лідэра рэйтынгу — Кітая — іх 21 141.
Паводле thinktanks.by