Беларускае войска паказала ўзоры новай ваеннай тэхнікі. Толькі не смейцеся! (фота)
Тэлеграм-канал «Я-ваенны.бел» апублікаваў фота ДШК-мабіляў, якія стаяць на ўзбраенні беларускай арміі.
ДШК-мабілі — гэта пераабсталяваныя аўтамабілі высокай праходнасці з модулямі для ўстаноўкі на іх СТРК і кулямётаў.
ДШК-мабілі паказаны ў трох варыянтах: на шасі «Волат», УАЗ Патрыёт і УАЗ-469.
Згодна з тэлеграм-каналам, гэтыя аўтамабілі ці не ўпершыню былі заўважаны ў верасні гэтага года на палігоне «Брэсцкі» ў час камандна-штабнога вучэння Узброеных сіл Беларусі, дзе вучэбна-баявыя задачы беларускія вайскоўцы выконвалі ў складзе зводнай тактычнай групы.