Беларускі баец UFC са скандалам сышоў з эфіру на расійскай тэлевізіі

Былы чэмпіён Абсалютнага байцоўскага чэмпіянату (UFC) у цяжкай вазе Андрэй Арлоўскі, які выступае ў змешаных адзінаборствах, пакрыўдзіўся на расійскіх тэлевізійнікаў і сышоў са студыі «Матч ТБ» у прамым эфіры.

ezrbac_w631h356.jpg


На яго думку, вядучыя перадачы прасоўвалі расійскіх байцоў.

Беларускага байца UFC Андрэя Арлоўскага запрасілі ў студыю расійскага тэлеканал «Матч ТВ», каб абмеркаваць маючую адбыцца бітву з расіянінам Шамілем Абдурахімавым на турніры UFC у Маскве.

Пакуль вядучыя перадачы «Рэальны спорт» разважалі, чаму Андрэя Арлоўскага не адправяць на «пенсію» з байцоўскай лігі па ўзросту (спартоўцу 39 гадоў), на экране ў студыі паказвалі нарэзку з самых няўдалых матчаў з яго удзелам.


Баец удакладніў у вядучых праграмы, ці паказваюць гэта ў прамым эфіры. А калі яму сказалі, што так, ён выказаў меркаванне, што яны «качают» (у кантэксце — прасоўваюць) расійскіх спартсменаў і пакінуў студыю.

Паводле telegraf.by