У Пецярбургу паліцэйскія з'елі ежу, якую перадалі затрыманым на акцыі пратэсту

У Пецярбургу паліцэйскія з'елі ежу, якую перадалі дзесяці ўдзельнікам акцыі 9 верасня, чые справы разглядаў Прыморскі раённы суд.

faceface_624x416.jpg


Пра гэта "Медыяазоне" распавяла юрыстка Юлія Ботух, якая прадстаўляла інтарэсы затрыманых у судзе.
Яна адзначыла, што перадаць ежу наўпрост актывістам, якія ў гэты час знаходзіліся ў судзе, не было магчымасці і пра гэта папрасілі кіроўцу-паліцэйскага. Пакет з ежай пакінулі ў мікрааўтобусе, на якім з пастарунку прывезлі затрыманых і павінны былі іх адвезці назад.
«Спыталі ў кіроўцы, ці можна пакінуць і перададуць ці што. Адказаў: "Так". Пасля ўбачылі, як супрацоўнікі даядаюць ужо еду з гэтага пакета», — распавядала Ботух.
Пазней затрыманым ўсё ж перадалі ежу і ваду.