«Белавія» не зможа карыстацца дзвюма міжнароднымі сістэмамі разлікаў
Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту (IATA) адключыла "Белавія" ад дзвюх сваіх тэхнічных структур — сістэмаў BSP і CASS, перадае Еўрарадыё.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Сістэма ўзаемаразлікаў BSP уніфікуе фінансавыя і інфармацыйныя плыні, у выніку чаго спрашчаецца працэдура афармлення і продажу авіябілетаў як самімі авіякампаніямі, так і агентамі. Сістэма разлікаў для грузавых авіяперавозак CASS праводзіць разлікі паміж авіякампаніямі і экспедытарамі.
На мінулым тыдні беларускі авіяперавозчык "Белавія" трапіў пад санкцыі ЕС.