Берасцейца асудзілі на 15 базавых за «сторыз» у Instagram
Жыхара Брэста, 33-гадовага Аляксандра Казловіча асудзілі на 15 базавых за "сторыз" на асабістай старонцы ў Instagram.
Суддзя Марыя Леванчук асудзіла 33-гадовага жыхара Брэста Аляксандра Казловіча на 15 базавых па ч.2 арт.19.11 КаАП, паведамляе @viasna_brest
Нагодай для адміністрацыйнай справы стала «сторыз» Аляксандра, якую ён зрабіў 26 сакавіка 2021 на асабістай старонцы ў Instagram з «выявай у выглядзе галавы свінні ў галаўным уборы супрацоўніка АУС, на якой маецца надпіс" А.C. #. В.", якая ўваходзіць у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Пратакол склаў лейтэнант міліцыі Аляксандр Кірылаў