У актывістаў Слуцка адбываюцца ператрусы
Пра гэта стала вядома з мясцовага тэлеграм-канала.

Наталля Масюк
Слуцкі тэлеграм-канал паведаміў, што ў слуцкіх актывістаў ідуць ператрусы.
У Наталлі Масюк, мнагадзетнай маці, дэлегаткі «Сходу», выламалі нават дзверы, паколькі муж не адчыніў дзверы адразу. Самой Наталлі і дзяцей дома не было. Мужа жанчыны затрымалі і адпусцілі.
У жанчыны забралі 2 ноутбукі.