У Гродне затрымалі дырэктара студыі вэб-дызайну «Іквадарт» Глеба Койпіша
У Гродне затрымалі дырэктара студыі вэб-дызайну «Іквадарт» Глеба Койпіша, паведамляе «Еўрарадыё».
У Гродне затрымалі дырэктара студыі вэб-дызайну «Іквадарт» Глеба Койпіша. У самой студыі на вуліцы Будзёнага адбыўся ператрус: яго правялі сілавікі ў камуфляжы. Вераемна, дзверы ў офіс былі ўзламаныя.
Паводле слоў відавочцаў, ператрус працягваўся каля трох гадзін. Пасля гэтага сілавікі сышлі з тэхнікай і дакументамі. Самога Койпіша вывелі ў кайданках.
Глебу Койпішу каля 35 гадоў. Ён жанаты, у сям'і двое дзяцей.
Студыя «Іквадарт» працуе з 2004 года, яна арганізоўвала мноства дабрачынных праектаў.