Затрыманы дырэктар адзінага ў Беларусі інклюзіўнага фітнэс-цэнтра
Такая інфармацыя вынікае са спісаў затрыманых за 25 жніўня.
![Крысціна Каграманян і Аляксей Курт-Назараў Крысціна Каграманян і Аляксей Курт-Назараў](/img/v1/images/51_inkluziunaya_trenazhorka_20181025_sakl_tutby_phsl_0531.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Крысціна Каграманян і Аляксей Курт-Назараў
25 жніўня ў тэлеграм-канале «Спісы затрыманых» з'явілася імя Аляксея Курт-Назарава. Гэта дырэктар адзінага ў Беларусі інклюзіўнага фітнэс-цэнтра «Экафітнэс». Па якой прычыне затрыманы Курт-Назараў, невядома.
Унікальны інклюзіўны фітнес-цэнтр «Экафітнэс» некалькі год працуе ў адным са спальных раёнаў Мінска. Асаблівасць цэнтра ў тым, што там кругавымі трэніроўкамі займаюцца разам з усімі наведвальнікамі і людзі з інваліднасцю. Яго заснавальнікі Крысціна Каграманян і Аляксей Курт-Назараў сумесна з беларускімі экспертамі займаліся распрацоўкай праграм трэніровак для людзей з рознымі формамі ДЦП, наведвальнікаў і наведвальніц са слабым слыхам і зрокам.