Бясплатныя юрыдычныя кансультацыі па артыкуле 328
Пачала працу служба юрыдычнай падтрымкі для тых, каго пераследуць паводле артыкула 328, і іх блізкіх.
Кансультацыю без неабходнасці аплаты можна атрымаць праз Telegram-бота «Юрыдычны 328».
Каля 4 тысяч чалавек штогод асуджаюць па артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса. Большасць з іх — спажыўцы кантраляваных рэчываў, некаторыя маюць залежнасці.
У Беларусі працягваюць масава прыцягваць да адказнасці за негвалтоўныя злачынствы, звязаныя з кантраляванымі рэчывамі, па артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса.
Парушэнні правоў звычайна адбываюцца на кожным этапе крымінальнага працэсу. Гэта немагчымасць атрымаць абаронцу (адваката), парушэнне права на справядлівы суд і катаванні на ўсіх стадыях працэсу і падчас адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах.
Юрыдычная падтрымка будзе аказвацца па наступных накірунках:
- Першасная кансультацыя для тых, хто пераследуецца па артыкуле 328, іх родных і сяброў.
- Дапамога ў абскарджваннях судовых рашэнняў і ўмоваў утрымання.
- Падача скаргаў у міжнародныя інстытуцыі.
Паводле прэс-рэліза.