Беларусь знаходзіцца на 47-м месцы па спажыванні віна

Праз тыдзень пасля завяршэння аптовых вінных ярмарак ва Францыі лідар сярод лічбавых каталогаў Bonial прадставіў дадзеныя даследавання спажывання віна на душу насельніцтва ў 50 краінах свету.



belarus.png

Першае месца ўпэўнена трымае Францыя. На кожнага жыхара гэтай краіны прыпадае больш за 44 літры віна. Дарэчы, апошнім часам назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя на зніжэнне колькасць спажытых літраў добрага французскага віна. Напрыклад, у 1975 годзе адзін француз спажываў амаль 100 літраў віна ў год. Некаторыя аглядальнікі звязваюць гэта не столькі з тым, што большасць французаў стала прытрымлівацца здаровага ладу жыцця, колькі са стратай кулінарных традыцый і вялікай колькасцю імігрантаў.

На другім і трэцім месцах па спажыванні віна знаходзяцца, як не дзіўна, Славенія і Харватыя. Італія — толькі на 7-м месцы.

Што да Беларусі, то наша краіна — на чацвёртым месцы з канца — 47-ы радок і 6,6 літра. Пасля нас толькі — Ангола, Ірландыя і Габон. 

Паглядзець дынамічную інфаграфіку спажывання віна можна тут.