Экс-падпалкоўнік ГУБАЗіК: Сумнеўна, што Пратасевіча сапраўды могуць перадаць ЛНР і ДНР

У жніўні 2015 году Раман Пратасевіч выклікаўся ў КДБ па пытанні ўдзелу ў баявых дзеяннях на Данбасе.

Аляксандр Азараў

Аляксандр Азараў

Прадстаўнік ByPOL, экс-падпалкоўнік ГУБАЗіК Аляксандр Азараў не верыць, што Рамана Пратасевіча сапраўды могуць перадаць прадстаўнікам так званых ЛНР і ДНР. Пра гэта ён распавёў у эфіры «Настоящее время».
Акрамя таго, сам Азараў узначальваў аддзел ГУБАЗіК, які займаўся беларусамі, якія прымалі ўдзел у вайне на Данбасе.
– У нас ёсць стоадсоткавая інфармацыя, якую я атрымаў, калі працаваў тады, што ў жніўні 2015 году Раман Пратасевіч выклікаўся ў чацвёртае Галоўнае ўпраўленне КДБ (у першы аддзел другога ўпраўлення, калі канкрэтна), і там праводзілася яго апытанне. Згодна гэтага апытання, КДБ прыйшоў да высновы, што ён быў проста рэпарцёрам у зоне баявых дзеянняў і ніякага ўдзелу не прымаў, — сказаў Азараў.