Футбалістка брэсцкага «Дынама», якая раней падтрымала Пратасевіча, звольнена з каманды
Гэта тая самая Вікторыя Сідарчук, якая адвярнулася ад сцяга падчас выканання гімна перад матчам.

Напрыканцы мая перад матчам 1/4 фіналу Кубка Беларусі з «Нёманам» падчас выканання гімна яна адвярнулася ад сцяга і так прастаяла так да канца
гучання музыкі — адзіная ў складзе абедзвюх каманд.
Цяпер футбалістка адлічана з каманды, паведамляе «Трыбуна».
23 траўня самалёт, які выконваў рэйс па маршруце Афіны — Вільнюс, незапланавана змяніў курс і прызямліўся ў Мінску ў суправаджэнні
знішчальніка ВС РБ. З борта на тэрыторыі Беларусі быў зняты журналіст Раман
Пратасевіч. Ён быў змешчаны ў СІЗА, праваабаронцамі прызнаны палітвязнем.
Еўрасаюз пасля затрымкі на тэрыторыі Беларусі сваіх грамадзян, пасажыраў рэйса,
прымяняе санкцыі, у прыватнасці, забараніў палёты авіякампаній ЕС над
беларускім небам, а авіяўкампаній Беларусі — над небам краін ЕС.