Футбалістка брэсцкага «Дынама» адвярнулася падчас выканання гімна перад матчам
Футбалістка брэсцкага «Дынама» Вікторыя Сідарчук перад гульнёй з «Нёманам» адвярнулася падчас выканання гімна Беларусі. Мяркуючы па яе допісе ў Instagram, так дзяўчына выразіла салідарнасць з Раманам Пратасевічам.

Журналіст і блогер Раман Пратасевіч быў затрыманы 23 мая: яго знялі з рэйса кампаніі «Ryanair», які прымусова пасадзілі ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск». Ён — былы галоўрэд тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, а таксама фігурант беларускага «тэрарыстычнага спісу». Пратасевіча падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў улетку-ўвосень 2020-га. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем, нагадвае «Еўрарадыё».
Дарэчы, такія ж дэманстрацыйныя акцыі, як акцыя Вікторыі Сідарчук,
пастаянна ладзяць фанаты ФК «Крумкачы». За гэта клуб нават быў
аштрафаваны.