Час паездкі паміж Мінскам і Вільняй скароціцца да двух гадзін
Да канца 2015-га паміж Мінскам і Вільняй будуць хадзіць двухпавярховыя цягнікі, а час паездкі скароціцца да двух гадзін.
У хуткім часе паміж двума сталіцамі будуць курсіраваць двухпавярховыя электрацягнікі класа 575. Тэндэр на пастаўку трох такіх цягнікоў для літоўскага нацыянальнага аператара LG выйграў чэшскі
вытворца Škoda Vagonka, паведамляе Railway Gazette.
LG і БЧ плануюць, што дзякуючы новым цягнікам і электрыфікацыі ўчастка час у шляху паміж Мінскам і Вільняй скароціцца на 30 хвілін: з двух з паловай да дзвюх гадзін. Электрыфікацыю калідора
плануюць скончыць да канца 2015 года.
Двухпавярховыя электрацягнікі класа 575 літоўскі аператар замовіў спецыяльна для выкарыстання паміж Мінскам і Вільняй.
onliner.by