Маскву і Мінск можа давесці да сваркі яшчэ і бензін
Пакуль Беларусь і Расія працягваюць высвятляць адносіны адносна якасці мяса-малочнай прадукцыі і солі на даляглядзе замаячыла яшчэ адна праблема. Чарговым каменем спатыкнення паміж Мінскам і Масквой могуць стаць беларускія нафтапрадукты, вырабленыя з расійскай нафты.
Нагадаем, што Беларусь разлічвае імпартаваць з Расіі ў 2015 годзе 23 мільёны тон нафты. Разам з тым Беларусь абавязалася ў 2015 годзе паставіць у РФ 1,8 млн т аўтамабільных бензінаў ў абмен на
кампенсацыю страт ад падатковага манеўру. Расія прыгразіла зрэзаць пастаўкі нафты ў Беларусь у выпадку недаатрымання паліва.
Дэвальвацыя расійскага рубля ўскладніць пастаўкі беларускага бензіну ў РФ у 2015 годзе, паведаміў агенцтву ПРАЙМ-ТАСС крыніца ў профільным ведамстве. «Да рэзкай дэвальвацыі расійскай валюты мы не бачылі асаблівых праблем з выкананнем гэтага абавязацельствы. Зараз
з'явілася занепакоенасць, паколькі такія пастаўкі могуць аказацца стратнымі», — сказаў ён.
Паводле ацэнак, па выніках 2014 на расійскі рынак будзе пастаўлена больш за 1,5 млн т бензінаў беларускай вытворчасці. Паводле папярэдніх дамоўленасцяў з РФ, Беларусь павінна была паставіць у
бягучым годзе на расійскі рынак каля 2,1 млн т бензінаў.
Паводле двухбаковых дамоўленасцяў, у 2015 годзе профільныя ведамствы Беларусі і Расіі кожныя тры месяцы (да 15-га чысла месяца, які папярэднічае кварталу) будуць спраўджваць выкананне графіка
паставак беларускага паліва на расійскі рынак. Масква можа перагледзець аб'ёмы паставак нафты ў Беларусь, калі аб'ёмы недапастаўкі беларускага бензіну ў РФ будуць перавышаць 10% ад
зацверджанага квартальнага графіка.
Тым часам жыхары памежных тэрыторый Беларусі едуць у Расію за бензінам і дызельным палівам, якія патаннелі з-за рэзкай дэвальвацыі расійскага рубля. «Вяртаўся ў пятніцу пасля абеду з Бранска. На запраўцы недалёка ад Новазыбкова стаялі 7 машын з
беларускімі нумарамі, Гомельскі рэгіён. Кіроўцы не толькі запраўлялі машыны, але і залівалі паліва ў прывезеныя з сабой каністры», — распавёў TUT.BY жыхар Светлагорска. Паводле яго слоў, «розніца з баку складае каля 100 тысяч». Суразмоўца бачыў, як «мытнікі спынялі фуры для праверкі колькасці паліва ў баках».
news.tut.by