Бюджэт Беларусі на 2015 год звярстаны з разліку $83 за барэль нафты
Беларусь прадугледзела механізмы кампенсацыі страт бюджэту ад зніжэння коштаў на нафту.
![oil_budget.jpg oil_budget.jpg](/img/v1/news/full/oil_budget.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта сёння журналістам паведаміў міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын.
Праект бюджэту звярстаны, зыходзячы з прагназаванага кошту на нафту ў $83 за барэль. «Калі рэальнасць будзе горш, лепш, у нас прадугледжаны механізмы і ў той, ці ў іншы бок»,
— адзначыў міністр.
БелТА