На будаўніцтва АЭС у наступным годзе выдадуць трыльён рублёў
На будаўніцтва інфраструктуры АЭС у наступным годзе пойдзе больш грошай, чым на будаўніцтва дарог і меліярацыю. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Уладзімір Амарын.
![aes_bielarus.jpg aes_bielarus.jpg](/img/v1/news/full/aes_bielarus.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Асобнымі кірункамі дзяржінвестпраграмаў вылучаныя: дарожнае будаўніцтва — на яго накіроўваецца 649 млрд рублёў з ростам на 37 % да бягучага года, на будаўніцтва меліярацыйных сістэмаў накіроўваецца 517 мільярдаў рублёў, з ростам 19 %, на будаўніцтва інфраструктуры атамнай электрастанцыі — больш за трыльён рублёў», — паведаміў Амарын.
11 снежня дэпутаты прынялі бюджэт у першым чытанні. У ім прапісаныя курс расійскага рубля вартасцю 43 за долар і кошт нафты — 83 долара за барэль.