Ціханоўская: Насіце маскі, вакцынуйцеся, трымайце дыстанцыю
Святлана Ціханоўская ў сваім Інстаграме апублікавала відэа з заклікам берагчы сябе і сваіх блізкіх падчас пандэміі каронавіруса.
«Калі ласка, насіце маскі, вакцынуйцеся тымі вакцынамі, якія ёсць у вас у доступе. У грамадскіх месцах трымайце дыстанцыю і, па меры магчымасці, працуйце з дому. Я разумею, што не ўсё ў вашых сілах. Але мне здаецца, лепш сёння надзець маску і паставіць вакцыну, чым заўтра, нягледзячы на ўсе высілкі нашых дактароў, выявіць, што ложка-месцаў у шпіталі больш няма. Беражыце сябе і сваіх блізкіх», — сказала Святлана Ціханоўская.