Цяпер 1450. Яшчэ 23 чалавекі прызнаныя палітвязнямі

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 23 чалавек. Цяпер у іх спісах 1450 палітычных зняволеных, хаця насамрэч, вядома, іх значна больш.

54562620_605.jpg

Палітвязнямі прызнаныя Данііл Раманаў, Марына Сочыўка, Артур Сцеп, Андрэй Жамейка, Валерый Адалеўскі, Віктар Кулеш, Мікалай Ласіцкі, Максім Пікун, Міхаіл Башкатаў, Іван Кірык, Алег Пасюк, Віталь Астрэйка, Кірыл Жалудок, Артур Чарняўскі, Андрэй Дуброўскі, Дзяніс Воўчак, Наталля Ляцко, Віталь Уласевіч, Андрэй Ханевіч, Вольга Раманцова, Кацярына Хулхачыева, Канстанцін Ніканораў і Мікалай Кацура.

Амаль усе новыя палітвязні ўзятыя пад варту альбо асуджаныя за каментары ў сеціве.