Чатыры супрацоўнікі «Беларуснафты» трапілі ў СІЗА па крымінальных справах
Пра гэта піша Свабода.
З сярэдзіны траўня на прадпрыемстве «Беларуснафта» адбываюцца «чысткі». 14 траўня быў затрыманы супрацоўнік Дзмітрый Грышчанка, які ўвосень публічна выступіў супраць гвалту.
Цяпер Свабодзе стала вядома, што ўжо чатыры супрацоўнікі ўпраўлення палявых сейсмавыведачных работ, у тым ліку і Грышчанка, сядзяць у гомельскім СІЗА-3.
«Усё пачалося з карпаратыўнага чату, дзе абмяркоўваліся ў тым ліку і падзеі ў краіне. Па выніку – чатыры чалавекі з упраўлення ў турме. Крымінальныя справы розныя – ад абразы прэзідэнта да заклікаў да несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. Шмат людзей з упраўлення звольнілі, некаторыя стаяць «на чарзе» на звальненне, без тлумачэння прычыны», – распавёў ананімна Свабодзе сябар аднаго з затрыманых.