43-гадовую адміністратарку дваровага чата затрымліваў cпецназ
Каб затрымаць 43-гадовую адміністратарку дваровага чата, выклікалі САХР і ГУБАЗіК. Пра пайманне «небяспечнага злачынца» адчыталася прэс-служба МУС.
![photo_2021_05_29_14_35_12.jpg photo_2021_05_29_14_35_12.jpg](/img/v1/images/photo_2021_05_29_14_35_12.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На відэа бачна, што жанчына сама адкрыла сілавікам дзверы, але ёй усё адно заламалі руку і паклалі на падлогу.
Паведамляецца, што мінчанка працуе ў IT-сферы і выхоўвае
12-гадовага сына. А таксама, што яна кіравала «дэструктыўным
телеграм-рэсурсам «Берута чат». Пры ператрусе ў яе нібыта знайшлі
БЧБ-сімволіку і пнеўматычны пісталет.
На затрыманую склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне
парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.
Паводле «Еўрарадыё».