Мэр Рыгі Марціньш Стакіс вывесіў БЧБ-сцягі над будынкам Рыжскай гарадской думы
У цэнтры Рыгі зноў з'явіліся бел-чырвона-белыя сцягі. На гэты раз мэр горада Марціньш Стакіс вывесіў іх на будынку Рыжскай гарадской думы.

У сваім твітэр-акаўнце Стакіс апублікаваў фота сцягоў з
хэштэгам #StandWithBelarus. Там жа апублікаваны твіт аб сусветнай акцыі
салідарнасці з Беларуссю 29 мая і прапанова наведаць 7 месцаў у Рызе, дзе
ёсць важныя для беларусаў сімвалы.
Раней мэр Рыгі і міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс
Рынкевічс павесілі нацыянальны сцяг Беларусі на месца дзяржаўнага сцяга на
інсталяцыі са сцягамі краін-удзельніц чэмпіянату свету па хакеі. У адказ
Беларусь завяла на Стакіса і Рынкевічса крымінальнуюсправу. З Мінска былі
высланыя супрацоўнікі амбасады Латвіі. Афіцыйная Рыга адказала тым жа.
Паводле «Еўрарадыё».