Генпракурор РБ распачаў крымінальную справу супраць мэра Рыгі і кіраўніка МЗС Латвіі

Беларускі генпракурор Андрэй Швед распачаў крымінальную справу супраць мэра Рыгі і кіраўніка МЗС Латвіі за распачынанне нацыянальнай варожасці, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Генпракатура РБ.

Фота: Twitter

Фота: Twitter

Андрэй Швед разгледзеў «распаўсюджаныя ў сродках масавай інфармацыі і на інтэрнэт-рэсурсах паведамленні аб цяжкім злачынстве супраць інтарэсаў Беларусі». І вырашыў распачаць у дачыненні да мэра Рыгі Марціньша Стакіса і міністра замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгарда Рынкевіча крымінальную справу за здзяйсненне імі «наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай варожасці па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці па ч.3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь».

Генпракуратура адзначае, што «злачынныя дзеянні выказаліся ў публічных зняцці і замене сімвала суверэннай Беларусі — дзяржаўнага сцяга, які быў усталяваны ў цэнтры Рыгі ў сувязі з удзелам нацыянальнай каманды ў чэмпіянаце свету па хакеі, на бел-чырвона-белае палотнішча».


Генпракуратура тлумачыць, што мэр Рыгі і кіраўнік МЗС Латвіі здзейснілі здзек з дзяржаўнай сімволікі, што «прынізіла нацыянальную годнасць беларусаў».