«Дачка казала, ты мяне ўсё роўна не ўтрымаеш». Мама зняволенай журналісткі Дар'і Чульцовай дала першае інтэрв'ю

Раней сям'я дзяўчыны не стасавалася з журналістамі.

Дарх'я Чульцова. Фота 6tv.by

Дарх'я Чульцова. Фота 6tv.by

Мама зняволенай журналісткі Дар'і Чульцовай дала інтэрв'ю 6tv.vy, у якім распавяла як пачуваецца дачка за кратамі і чаго чакае ад суда.

— Мы, вядома, адчуваем падтрымку, нам тэлефануюць Дашыны калегі прапануюць дапамогу — адправіць пасылку, ці нейкія пераводы, — кажа мама аператаркі «Белсата». — Ніхто ніколі не адмаўляе. Першы час вельмі шмат тэлефанавалі. Але на фоне таго, што мне складана мець зносіны — я адразу пачынаю плакаць, нервавацца, людзі пачалі звязвацца з Дашынай сястрой. І пазней ужо Насця мне ўсё распавядала.

Я вельмі пережіваю, вядома. Пачынаю казаць, пачынаю плакаць. Чытаю лісты — таксама вельмі плачу.

Даша піша. Апошняе пісьмо было такое цікавае. Маўляў, як ты мяне ні адгаворвала, ні казала, што я маленькая... А я ўжо дарослая. І нават калі б ведала, чым гэта ўсё скончыцца, зноў паступіла б так сама.

Я такога сваёй дачцэ не жадала, я як быццам гэта адчувала. Адпускала яе ў Мінск з цяжкім сэрцам. Казала, што не трэба... А яна адказвала: ты мяне ўсё роўна не ўтрымаеш. І з'ехала.

Яна ў нас такая, што не сядзіць на месцы. Не можа, ёй трэба кудысьці бегчы, ехаць, штосьці рабіць. Калі села на месцы, значыць, дэпрэсія. Перажываю, што яна цяпер як бы ў ізаляцыі. Псіхалагічна ёй вельмі цяжка. Яна вельмі таварыскай і добрая.

Літаральна два дні таму мне патэлефанаваў хлопец, які сядзеў з ёй РУУС. Вельмі дамагаўся мой нумар праз «Белсат». Прапаноўваў сваю дапамогу. Кажу, чым вы можаце мне дапамагчы? Адказвае, напісаў ёй, чакаю адказу. Хачу падтрымаць пасылкай, можа, грашыма. Я папрасіла адправіць пасылку. Ён пагадзіўся. Распавёў, што ў РУУС затрыманых не білі. Давалі папіць вады, дазвалялі схадзіць у туалет. То бок было ўсё нядрэнна. Гэтым мяне ён вельмі супакоіў — хаця б не білі, ставіліся па-чалавечы.

Таксама тэлефануюць мне знаёмыя, якія таксама сядзелі ў Жодзіне. Кажуць, жыць можна. Да чаго толькі ў нас чалавек не прывыкае. Не ведаю, ці можна гэта назваць нормай, але неяк так. Я вельмі спадзяюся, што ўсё гэта скончыцца як мага хутчэй. Як разумею, ужо ўсё ў пракуратуру перадалі.

Калі шчыра, рыхтуюся да самага горшага, бачу, колькі людзей садзяць проста так і ні за што. Кацю і Насцю абвінавачваюць у тым, што яны ўсё арганізавалі. Нават прынеслі шкоду мінскаму транспарту, які спыніўся.

Не магу зразумець, як яны ўсё арганізавалі, седзячы ў кватэры на 14-м паверсе і здымаючы тое, што адбывалася на вуліцы. Я гэтага не разумею. Яны не арганізатары, яны журналісты. Даша проста трымала камеру ў руках. Не магу зразумець — нашы дзіўныя ўлады робяць дзіўныя заявы.

Поўную версію інтэрв'ю можна паглядзець ніжэй.


Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова знаходзяцца ў СІЗА з 15 лістапада. Іх затрымалі за стрым для тэлеканала «Белсат», яны асвятлялі разгон мітынгу памяці Рамана Бандарэнкі.

Кацярыне і Дар'і абвінавачванне прад'яўлена па ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») КК РБ.

Праваабаронцы прызналі журналістаў палітвязнямі.