Дадатковы ранішні цягнік пачаў курсіраваць паміж Мінскам і Гродна

Беларуская чыгунка прызначыла з 29 сакавіка ранішні цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа №673 / 674 "Мінск – Гродна".



poezd_0.jpg

Цягнік Мінск-Гродна, які адпраўляецца са станцыі Мінск-Пасажырскі раніцай у 06.56, будзе прыбываць у Гродна не ў 12.06, як планавалася раней, а на 40 хвілін хутчэй — у 11.26.

Што тычыцца зваротнага шляху, то з Гродна цягнік будзе адпраўляцца на гадзіну пазней у 15.25 (замест 14.24), а прыбываць у сталіцу — у 19.59 (замест 19.33).
 

Такім чынам, час у шляху руху цягніка са сталіцы ў Гродна складзе 4 гадзіны 30 хвілін (у зваротным напрамку — 4 гадзіны 34 хвіліны) замест запланаваных раней 5 гадзін 10 хвілін. Прадугледжаныя тры прыпынкі — у Маладзечна, Лідзе і Мастах.
 

Акрамя таго, на думку прадстаўнікоў БЧ, расклад з'яўляецца больш зручным для пасажыраў, якія зацікаўленыя вярнуцца ў сталіцу гэтым цягніком ў той жа дзень — цяпер да адпраўлення састава з Гродна ў іх распараджэнні будзе амаль 4 гадзіны.

БЕЛТА