Дашліце паштоўку салідарнасці Алесю Бяляцкаму!
Усе, хто хоча падтрымаць праваабаронцу-палітвязня Алеся Бяляцкага, два гады з дня арышту якога міне 4 жніўня, могуць падпісаць паштоўкі для яго ў офісе ПЦ "Вясна" па адрасе: г. Мінск, вул. Мяржынскага, 8-26.
![pashtouka_alesiu_2013a.jpg pashtouka_alesiu_2013a.jpg](/img/v1/news/full/pashtouka_alesiu_2013a.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паштоўка салідарнасці для Алеся Бяляцкага
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года. 24 лістапада 2011 года праваабаронца быў асуджаны Першамайскім раённым судом горада Мінска да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Яму было прад'яўлена абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса. Сам Алесь Бяляцкі віну не прызнаў, а абарона настойвала на яго апраўданні і вызваленні.
24 студзеня 2012 года Мінскі гарадскі суд, які разглядаў справу ў касацыйнай інстанцыі, пакінуў прысуд Алесю Бяляцкаму без зменаў, адхіліўшы касацыйныя скаргі асуджанага і абароны.
Па сутнасці кіраўнік ПЦ “Вясна” быў асуджаны за атрыманне фінансавых сродкаў для дзейнасці арганізацыі. Гэты прысуд расцэнены міжнароднай супольнасцю адназначна як расправа над вядомейшым беларускім праваабаронцам і спроба спыніць дзейнасць “Вясны”.
Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне ў калоніі №2 горада Бабруйска.
![spring96.org__files_images_pa_07cb7654ef45e8379c9625b1cf5f7d44.jpeg spring96.org__files_images_pa_07cb7654ef45e8379c9625b1cf5f7d44.jpeg](/img/v1/images/spring96.org__files_images_pa_07cb7654ef45e8379c9625b1cf5f7d44.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![spring96.org__files_images_pa_15b9dfda9ed923cffdf9f43dc7c18802.jpeg spring96.org__files_images_pa_15b9dfda9ed923cffdf9f43dc7c18802.jpeg](/img/v1/images/spring96.org__files_images_pa_15b9dfda9ed923cffdf9f43dc7c18802.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Даслаць паштоўку ў падтрымку палітвязня можна на адрас:
213807, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, ІК №2, атрад №14.