Дашкевіча перавялі ў СІЗА на Валадарскага
Актывіста Зміцера Дашкевіча перавялі ў СІЗА №1 на Валадарскага. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміла яго жонка Наста Дашкевіч.
Нагадаем, Зміцер быў затрыманы 23 сакавіка пасля ператрусу ў кватэры. Напачатку яго арыштавалі на 15 сутак нібы па адміністрацыйнай справе, але потым завялі яшчэ і крымінальную.
Цяпер ён знаходзіцца пад вартай за нібы «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».