Выйшаў на волю Уладзімір Яроменак

Стала вядома пра вызваленне былога палітвязня Уладзіміра Яроменка. Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку Наста Дашкевіч.

Уладзімір Яроменак. Фота: facebook.com

Уладзімір Яроменак. Фота: facebook.com


Стала вядома пра вызваленне былога палітвязня Уладзіміра Яроменка. Паводле даных праўладных ТГ-каналаў, ён быў затрыманы за выраб і распаўсюд бел-чырвона-белых сцягоў.
Раней, у 2011-м, Уладзімір Яроменак быў асуджаны на 3 гады як удзельнік «масавых беспарадкаў» — акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў — і прызнаны праваабаронцамі палітвязнем. Адбываў пакаранне ў калоніі пад Віцебскам. У жніўні 2011 года ў ліку іншых фігурантаў справы быў памілаваны. З тых часоў яшчэ некалькі разоў апынаўся за кратамі па адміністрацыйных артыкулах за ўдзел у акцыях пратэсту.
Таксама Наста Дашкевіч паведамляе, што яе мужа Змітра Дашкевіча перавялі ў СІЗА на Валадарскага.