Палітвязень Давід Збаранскі ажаніўся ў калоніі

У бабруйскай калоніі пабраліся шлюбам палітвязень з Брэста Давід Збаранскі і яго дзяўчына Аліна, паведамляюць праваабаронцы.

Палітвязень Давід Збаранскі. Фота з сацсетак

Палітвязень Давід Збаранскі. Фота з сацсетак


Цырымонія адбылася 13 красавіка. Давід зрабіў прапанову Аліне падчас спаткання ў СІЗА — было не вельмі ўрачыста, таму што пара размаўляла праз шкло і тэлефон, а побач размаўлялі яшчэ 6 чалавек. У памяшканні падчас спаткання знаходзіўся супрацоўнік ізалятара.
У канцы красавіка Давіду спаўняецца 19 гадоў. На момант затрымання ён быў непаўналетнім, яму было 17. Хлопцу прысудзілі тры гады калоніі за ўдзел у масавых беспарадках у Брэсце. Яго абвінавачвалі па ч. 2 арт. 293 КК («Удзел у масавых беспарадках»).
Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. У яго ёсць сімвалічная хросная — дэпутат нямецкага Бундэстага Вібке Эсдар.
Паводле «Еўрарадыё».