Дзмітрыя Паліенку затрымалі і будуць судзіць
Па інфармацыі відавочцаў, Дзмітрый Паліенка 20 сакавіка прыйшоў да Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, каб передаць перадачу, зайшоў туды, а назад ужо не выйшаў.
Пра гэта паведамляе ПЦ "Вясна".
У чым яго вінавацяць — высвятляецца.
Праваабронца Наста Лойка мяркуе, што затрыманне прывентыўнае і звязанае з плануемай акцыяй супраць дэкрэту №3, што мусіць адбыцца 25 сакавіка ў Мінску.
Нагадаем, не так даўно Дзмітрый Палінка атрымаў 7 сутак арышту за тое, што пасля агучвання прысуду па так званай "справе антыфашыстаў" некалькі актывістаў пачалі выкрыкваць “Ганьба!” і іншыя рэплікі на знак нязгоды з рашэннем суддзі адносна пакарання фігурантаў справы. Актывіст быў затрыманы і асуджаны судом Маскоўскага раёна ў той жа дзень — 10 сакавіка. 17 сакавіка ён выйшаў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў пасля адбыцця пакарання.