«Fashion Challenge» у Берліне шукае маладых інаватараў

Да ўдзелу запрашаюць кандыдатаў, якія прадэманстравалі наватарскія і творчыя падыходы ў такіх галінах, як мода, IT-тэхналогіі, маркетынг, сацыяльныя медыя, псіхалогія, дызайн, інавацыі, прадпрымальніцтва і інш. Але і гэта гэта не вычарпальны спіс.

fasion_challenge.jpg

З 3 па 28 чэрвеня міжнароднае аб’яднанне “The DO School” ладзіць праграму “The Connected Fashion Challenge”. The Connected Fashion Challenge – гэта інтэнсіўная чатырохтыднёвая праграма, падчас якой 20 таленавітых наватараў з разнастайным досведам створаць калекцыю адзення. Мэта праграмы – аб’яднаць намаганні таленавітых людзей з розных краін і з розным сацыяльным і прафесійным досведам, каб сумесна стварыць модны прадукт новага тыпу.
Патрабаванне: добрае валоданне ангельскай мовай.
Удзельнікі атрымаюць поўную стыпендыю, якая пакрывае кошт навучання, выдаткі на дарогу і пражыванне ў Берліне на працягу ўсяго тэрміну праграмы. Праграма даступная для людзей з асаблівымі патрэбамі.
Каб падацца, трэба даслаць кароткае (1 хв.) відэа з аповедам пра сябе і сваю матывацыю да ўдзелу, а таксама пісьмо, у якім вы падцвердзіце асноўныя думкі відэа і адкажаце на пытанні ад арганізатараў. Больш інфармацыі пра патрабаванні.
Дэдлайн для падачы: 24 сакавіка 2019 года.
Больш інфармацыі пра “The Connected Fashion Challenge”.
Паводле adukacyja.info