Фотафакт: Хто стаіць за лозунгам "БНФ — это фашисты"
У Гродне пачалі з’яўляцца надпісы на сценах і самапальныя ўлёткі з абразамі ў бок партыі.
![g436et_imgxcbngv.jpg g436et_imgxcbngv.jpg](/img/v1/news/full/g436et_imgxcbngv.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Абласны кіраўнік Беларускага Народнага Фронту Вадзім Саранчукоў упэўнены, што гэта крокі па дэскрэдытацыі партыі напярэдадні выбарчай кампаніі.
![get_imggbdfcjg.jpg get_imggbdfcjg.jpg](/img/v1/userfiles/images/get_imggbdfcjg.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
“Абрэвіятура “БНФ” па-ранейшаму на слыху і ў памяці насельніцтва. Гэта своеасаблівы сінонім слова “апазіцыя”. Тут, мне падаецца, і варта шукаць тлумачэнне…”
Даводзіць, што ідэалогія БНФ не мае нічога агульнага з фашыстоўскай, Саранчукоў не лічыць належным, а навіну ўспрымае з гумарам.
Улёткі, якія трапляюцца сям-там у цэнтры горада, напісаныя ад рукі, як і графіці на металічных сценах прыпынкаў.
Па стылі і тону гэта аддалена нагадвае антыамерыканскія ды антынатаўскія графіці, якія з’яўляліся ў Гродна прыкладна год таму.
![1get_imgcdghjmhu.jpg 1get_imgcdghjmhu.jpg](/img/v1/userfiles/images/1get_imgcdghjmhu.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![2get_imgfdhg.jpg 2get_imgfdhg.jpg](/img/v1/userfiles/images/2get_imgfdhg.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![3get_imgdhgyolu98i.jpg 3get_imgdhgyolu98i.jpg](/img/v1/userfiles/images/3get_imgdhgyolu98i.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нагадаем, што абвінавачанні БНФ у “фашызме” з’явіліся яшчэ ў часы Перабудовы і на поўніцу выкарыстоўваліся прапагандай супернікаў у 90-я. З часам, калі партыя згубіла былую моц, падобныя абразы таксама зрабіліся неактуальнымі.
Фота Вольгі Мілавай,