Галоўныя навіны ў Беларусі паводле ВВС: Арыштавалі бацьку пісьменніка, ЕС не зняў санкцыі з «кашалька Лукашэнкі»

У Беларусі працягваюць рэпрэсаваць за падзеі 2020 года. Пісьменнік Саша Філіпенка паведаміў, што да ягоных бацькоў прыйшлі з ператрусам, жыхара Гомеля асудзілі на 15 дзён за аватарку «сябра» ў сацсетках, суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі з бізнесоўца, якога называюць «кашальком Лукашэнкі».

zanoczy_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__11__logo_2.jpg

Пісьменнік Саша Філіпенка паведаміў, што да ягоных бацькоў прыйшлі з ператрусам, жыхара Гомеля асудзілі на 15 дзён за аватарку «сябра» ў сацсетках, суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі з бізнесоўца, якога называюць «кашальком Лукашэнкі». Галоўныя падзеі, якія адбыліся ў Беларусі за тыдзень, — паводле версіі журналістаў ВВС.

  • Генпракурор Беларусі Андрэй Швед заявіў, што з пачатку пратэстаў 2020 года ў краіне было здзейснена больш за 16 тысяч злачынстваў «экстрэмісцкага характару».

Гаворка ідзе пра артыкулы Крымінальнага кодэкса, паводле якіх судзілі большасць пратэстоўцаў супраць Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, здзек з дзяржсімвалаў і грубае парушэнне грамадскага парадку.

Толькі ў кастрычніку 45 чалавек былі асуджаны па палітычных матывах, за кратамі знаходзіцца больш за 1470 палітвязняў, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Беларускі пракурор сцвярджае, што ў краіне працягваюцца спробы дэстабілізаваць абстаноўку з боку «калектыўнага Захаду», а акцыі пратэсту 2020 года былі арганізаваны «паводле тэхналогій каляровых рэвалюцый — звяржэнне законнай улады і пазбаўленне краіны рэальнага суверэнітэту».

Глядзіце таксама

  • 15 сутак за «Белсат» у сябрах у «ВКонтакте»

Суд у Магілёве прысудзіў мясцовага жыхара да 15 сутак арышту за лагатып тэлеканала «Белсат» (гэта СМІ прызнана беларускімі ўладамі экстрэмісцкім), які быў у яго ў «сябры» ва «Укантакце». На думку суда, такім чынам мужчына распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы.

Беларускія ўлады кажуць, што з пачатку пратэстаў 2020 года ў краіне было здзейснена больш за 16 тысяч злачынстваў «экстрэмісцкага характару».

«Мужчына з дапамогай свайго акаўнта, у адкрытым доступе ва ўкладцы «сябры», размясціў візуальны матэрыял у выглядзе тэксту Belsat», — цытуюць пастанову суда праваабаронцы.

Мужчына заявіў, што ведаў пра ўключэнне «Белсата» ў спіс экстрэмісцкіх рэсурсаў, аднак адзначыў, што на момант, калі ён дадаваў гэты акаўнт у сябры, экстрэмісцкім ён не быў. Сваю віну ён не прызнаў.

Глядзіце таксама

  • Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка паведаміў, што да ягоных бацькоў прыйшлі з ператрусам

Філіпенка сказаў ВВС, што не ведае, дзе цяпер знаходзіцца яго бацька

«У мяне дома ператрус. Сем чалавек з аўтаматамі. Бацьку забралі. Маці сказалі: “Скажыце дзякуй сыну». Відавочна, што ціснуць на мяне і хочуць, каб я перастаў выказвацца ў еўрапейскай прэсе», — напісаў ён.

У каментары ВВС Саша Філіпенка дадаў, што не ведае, дзе цяпер знаходзіцца ягоны бацька. Падчас  ператрусу, які пачаўся а восьмай раніцы, у бацькоў пісьменніка таксама забралі ўсю тэхніку.

Пазней, 10 лістапада, стала вядома, што бацьку пісьменніка арыштавалі на 13 сутак. Падстава для арышту — «перапост нейкага артыкула «Люстэрка«. Прав гэта напісаў Філіпенка ў сваім фэйсбуку і дадаў, што яго «мама перадае ўсім вялікі дзякуй за словы падтрымкі».

Саша Філіпенка — беларускі журналіст, аўтар кніг «Былы сын», «Крэмень», «Чырвоны Крыж», «Вяртанне ў астрог», «Цкаванне».

У 2004—2020 гадах жыў у Расіі, быў вядучым тэлеканала «Дождж» (унесены ў рэестр «замежных агентаў» і абвешчаны ў Расіі непажаданай арганізацыяй) і сцэнарыстам Івана Урганта.